Марыя Апанасаўна запрашае

10 сакавіка пажылыя грамадзяне, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту дзяржаўнай установы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна” наведалі тэатралізаваную экскурсію якая адбылася у мемарыяльным доме- музеі Максіма Багдановіча. Падчас тэатралізаванай экскурсіі наведвальнікі музея здзейснілі вандроўку ў мінулае – у той час, калі з 1892 па 1896 гг. сям’я Багдановічаў жыла ў Гродне. Супрацоўнік музея ў стылізаваным касцюме ХIХ ст. ад імя Марыі Апанасаўны Багдановіч (маці паэта) распавядала пра сябе, пра выхаванне дзяцей, пра працоўную і творчую дзейнасць Адама Багдановіча (бацькі паэта), а таксама раскрыла цікавыя падрабязнасці аб адносінах у сям’і і жыцці Багдановічаў. У экспазіцыйным зале былі прадстаўлены фотаздымкі сям’і паэта, метрыкі хросту дзяцей Багдановічаў, асабістыя рэчы, рамка для фотаздымкаў, срэбная гарбатная лыжка, зборнік вершаў ”Вянок”(1913 г.), дакументы, лісты, прадметы быту канца XIX - пачатку XX стст.. У той час сярод свецкай интэлігенцыі вельмі была распаўсюджана гульня ў лоты, кожны з наведвальнікаў выцягнуў свой лот і выканаў дадзенае заданне. Марыя Апанасаўна Багдановіч цудоўна іграла на піяніна. Ноты яе любімых твораў, у тыя часы, дасылала ёй Галоўнае дэпо музычных інструментаў і нот Санкт - Пецярбурга. Так нам пашанцавала паслухаць паланэз Агінскага “Развітанне з Радзімай”. Акрамя таго гаспадыня пазнаёміла наведвальнікаў з інтэр’ерам кватэры сям’і Багдановічаў, распавядала пра розныя віды зёлак і іх лекавыя ўласцівасці і ў прыемнай атмасферы пачаставала ўсіх зёлкавай гарбатай. Экспазіцыі кніг , рукапісы, аўтографы, фотаздымкі, асабістыя рэчы гарадскіх літаратараў - усё гэта зрабіла незабыўнае ўражанне на наведвальнікаў музея.