2024 - Год качества

УСІХ ЗАПРАШАЕМ НА ВЯЧОРКІ !

Каб стварыць умовы для паглыблення і абагульнення ведаў аб народных традыцыях сваёй Радзімы, развіць цікавасьць да абрадаў, звычаяў народа, да нацыянальнай культуры, 28 снежня ў аддзяленні адбылося мерапрыемства фальклорнай накіраванасці “Запрашаем на вячоркі”. З даўніх часоў беларускі народ славіўся сваёй працавітасцю, весялосцю і сяброўствам. Пасля цяжкага працоўнага дня людзі збіраліся на вячоркі, дзе яны весяліліся ад усёй душы, займаліся патрэбнай справай і з карысцю бавілі час. Пажылыя грамадзяне, якія наведваюць аддзяленне, таксама вырашылі з карысцю правесці час доўгім зімовым вечарам, тым больш, што многія з іх у дзяцінстве былі на сапраўдных вячорках і памятаюць як гэта адбывалася. Дзімітрый Аусейчык распавёў, што ў іх на вячоркі не пускалі жанчын з калаўротамі, так як яны займалі шмат месца, і жадаючыя прасці прыходзілі на вячоркі з ручным верацёнам. Мужчыны таксама не сядзелі склаўшы рукі, яны рамантавалі хатняе начынне і выразалі з дрэва. Вядучыя мерапрыемства –гаспадыня Людміла Пенталь і гаспадар-Міхаіл Аўхіменя, запрашалі прысутных разам праспяваць народныя песні, станцаваць самыя даўнія танцы і паўдзельнічаць у народных гульнях. Для надання мерапрыемству большага каларыту, майстрыхі гуртка рукадзелля арганізавалі перадкалядны стол з нішчымнымі стравамі (марынаваныя грыбы, квашаная капуста, салёныя гуркі, куцця, хлеб хатняга гатунку). Па традыцыі стол быў накрыты абрусам, а пад абрус сімвалічна пакладзена трошкі сена. Пажылыя людзі адказна і з энтузіязмам падышлі да арганізацыі такога мерапрыемства. І яно атрымалася па-хатняму душэўна. Людзі прыемна размаўлялі, спявалі песні на беларускай, польскай і ўкраінскай мовах, танцавалі “Падэграс” і “Кракавяк”, распавядалі цікавыя гісторыі, дзяліліся ўспамінамі. І кожны быў ганарлівы за багатую культурную спадчыну сваёй краіны.

Контакты

Государственного учреждения «Центр социального обслуживания населения Октябрьского района г.Гродно»

Адрес:

230010 г. Гродно,

ул. Фомичева, 17

Контактный телефон:
(80152) 31-47-02

 

Отделение дневного пребывания для граждан пожилого возраста:

Адрес:

230010 г. Гродно

ул. Фомичева, 17

(80152) 66-28-16

 

Адрес электронной почты:  
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.